Архив новостей

"Такiя звыклыя i незнаемыя рэчы"

 Роднае слова — гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. (Я.Колас)
Родная зямля,  маленькая радзіма, Бацькаўшчына. Гэтыя словы блізкія да душы кожнаму чалавеку. Нашы вучні любяць расказваць пра свой родны куток. А сення была дамоўленасць: расказаць на роднай мове. І таму гучала  беларускае слова сёння ў  школе  не толькі на ўроках роднай мовы і літаратуры. Цікава і  пазнавальна можна было правесці час на перапынку. Кожны мог знайсці занятак па душы.  А вось вучні 8-9 класаў ладзілі пазакласнае  мерапрыемства "Такiя звыклыя i незнаемыя рэчы".